Тэл: +375 17 282 08 72
Тэл: +375 29 616 34 16
Адрас: г. Мiнск, пл.Свабоды 23, офіс 105
E-mail: sinkevich@sinkevich.by

Праграма для кіраўнічага ўліку і бюджэтавання «Economist»

У сьнежні 2001 года была выпушчаная першая вэрсія праграмы "Economist".  У цяперашні час прапануюцца 5-я  4-я вэрсіі прадукту.

"Economist 5" рэалізаваны на плятформе 1С-Прадпрыемства 8.2 і прызначаны для вядзеньня кіраўніцкага ўліку і бюджэтаваньня ў малых і сярэдніх кампаніях.  "Economist 4" прызначаны для працы на плятформе 1С-Прадпрыемства 7.7.  

Праграма мае базавы функцыянал (гл. Спэцыфікацыю) і далучальныя дадатковыя модулі (гл. Спэцыфікацыю).

Асноўная мэта праграмы "Economist" - даць айчыннаму бізнэсу простую ў выкарыстаньні, надзейную і танную прыладу для ўліку, аналізу і плянаваньня дзейнасьці прадпрыемства. 


"Economist" дазваляе:
  1. Аўтаматызаваць сыстэму кіраўніцкага ўліку ўнутры фірмы,
  2. Ажыцьцяўляць бюджэтаваньне ўсяго гаспадарчага цыклю кампаніі. 
Агульная характарыстыка прадукта:
  1. Базавая ўліковая палітыка заснаваная на міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасьці (IFRS/IAS).
  2. Лёгка ўбудоўваецца ў існуючую інфармацыйную сыстэму прадпрыемства, пры гэтым не разбурае і не зьнішчае яе.
  3. Дазваляе атрымліваць актуальную, поўнавартасную кіраўніцкую інфармацыю.
  4. Мадэлюе будучыню кампаніі.
  5. Ужываецца просты, інтуітыўна зразумелы інтэрфэйс.
  З дапамогай модуляў экспарту-імпарту мажлівы аўтаматычны перанос пярвічных дакумэнтаў у "Economist" з іншых уліковых праграм. Такім чынам, бухгальтары і мэнэджэры працягваюць выкарыстоўваць свае звыклыя праграмы, а кіраўніцтва кампаніі з дапамогай "Economist 4" атрымлівае сьвежую, поўнавартасную кіраўніцкую справаздачнасьць. Такі падыход дазваляе пазьбегнуць празьмерных выдаткаў на складаныя інтэграваныя сыстэмы і адначасна зьмяншае тэрмін укараненьня кіраўніцкага ўліку і бюджэтаваньня.

 Базавая ўліковая палітыка праграмы заснаваная на прынцыпах міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці (IFRS/IAS). Такім чынам, падрыхтаваная справаздачнасьць пры неабходнасьці можа быць прадстаўленая замежным партнэрам ды інвэстарам.  

Яшчэ адной адметнасьцю праграмы зьяўляецца мажлівасьць бюджэтаваньня ўсёй гаспадарчай дзейнасьці кампаніі.


У праграме вядзецца два разрэзы ўліку:

Вынікі па гэтых разрэзах разьдзеленыя, што дазваляе праводзіць іх параўнаньне ў кіраўніцкіх справаздачах.

Плянавы разрэз уліку, у сваю чаргу, можа быць падзелены на некалькі незалежных сцэнараў (да 10). Напрыклад: стратэгічны бюджэт, апэратыўны бюджэт, плацёжны каляндар, аптымістычны і пэсымістычны варыянты і г.д.

  Функцыя бюджэтаваньня рэалізавана проста і наглядна: каб скласьці бюджэт, карыстальніку дастаткова ўвесьці стандартныя дакумэнты ў будучым пэрыядзе і адзначыць іх, як бюджэтныя. Такім чынам, у праграме ўвасобленая ідэя імітацыйнага мадэляваньня дзейнасьці кампаніі.

Бюджэтаваць можна адвольны пэрыяд: ад году да аднаго дня. Распрацоўка штомесячнага бюджэту можа адбывацца ў разрэзе кожнага падразьдзяленьня з ягонай паступовай дэталізацыяй да тыдня ці працоўнага дня. 

Па меры разносу фактычных дакумэнтаў, кіраўніцтва атрымлівае магчымасьць параўноваць плянавыя і фактычныя дадзеныя ў справаздачнасьці і своечасова прымаць кіраўніцкія рашэньні, у тым ліку карэктаваць бюджэт ("паступовае бюджэтаваньне").


Асноўныя перавагі праграмы "Economist":  Мэтадалёгія ўкараненьня: Задачы кансультанта і працоўнай групы:
  1. папярэдняе парадкаваньне арганізацыйна-штатнае й фінансавае структураў
  2. распрацоўка ўліковага цыклю й уліковае палітыкі кампаніі, выбар мэтодыкі збору
  3. апрацоўкі і аналізу кіраўніцкае інфармацыі
  4. навучаньне карыстальнікаў
У працэсе ўкараненьня праграма дадаткова наладжваецца пад канкрэтныя патрэбы заказчыка:   Поўны цыкль укараненьня праграмы займае ад 2 да 6 месяцаў.

Кампанія "Sinkevich Technologies" забясьпечвае наступную падтрымку сваіх кліентаў:

Падрабязьней пра кошты...

© 2000-2019 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»