Тэл: +375 17 282 08 72
Тэл: +375 29 616 34 16
Адрас: г. Мiнск, пл.Свабоды 23, офіс 105
E-mail: sinkevich@sinkevich.by

Спэцыфікацыя базавай ліцэнзіі праграмы «Economist»

1. Улік грашовых сродкаў 
Мультывалютны ўлік руху грашовых сродкаў па некалькіх р/р і касах. Мажлівасьць аўтаматычнай канвэртацыі валюты плацяжу ў валюту кантракту. Аўтаматычная загрузка курсаў валют з Сеціва.

2. Улік таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў
 Колькасны ўлік па тавару або таварных групах па некалькіх складох па сярэднеўзважанай цане альбо па індывідуальных партыях. Падтрымка ўліку ў вартасным выразе.

3. Улік асноўных сродкаў
Улік руху асноўных сродкаў па ЦФУ, аўтаматычнае налічэньне амартызацыі па 1 з 4 мэтадаў. Справаздача па асноўных сродках.

4. Улік выдаткаў
Улік выдаткаў мэтадамі налічэньня або касавым. Аўтаматычнае пераразьмеркаваньне выдаткаў з адміністрацыі на падразьдзяленьні альбо паміж ЦФУ. Для кожнага артыкулу выдаткаў мажлівы ўласны алгарытм разьмеркаваньня.

5. Узаемаразьлікі
 Аўтаматычны ўлік узаемаразьлікаў са зьнешнімі контрагентамі, супрацоўнікамі і інвэстарамі. Улік узаемаразьлікаў з контрагентамі па кожным ЦФУ і валюце. Справаздачнасьць у выглядзе абаротна-сальдавай ведамасьці, аналіз тэрміну доўгу, акт зьверкі.

6. Закрыцьцё пэрыяду
Аўтаматычны разьлік курсавых розьніц, налічэньне працэнтаў па 3-х схэмах, рэалізацыя па аплаце альбо па адгрузцы, разьлік фінансавага выніку.

7. Нізка кіраўніцкіх справаздачаў
Справаздачнасьць для аналізу бягучага пэрыяду і параўнаньня з бюджэтнымі паказчыкамі па кожным ЦФУ і па кампаніі ў цэлым: балянс, саправаздача па прыбытках і стратах, справаздача па руху грашовых сродкаў. Справаздачы маюць наступныя варыянты параўнаньня: плян/факт, ЦФУ, пэрыяды.

8. Нізка дадатковых справаздачаў
Канструктар для стварэньня і візуальнай налады карыстальніцкіх справаздачаў. Мажлівасьць стварэньня набору адвольных паказчыкаў і каэфіцыентаў. Разьвёртка паказчыкаў па двух субконта і па пэрыядах. Дыяграма. Аналіз выдаткаў, аналіз складу і абарочваемасьці тавару, аналіз абарочваемасьці запазычанасьцяў, аналіз адгрузак, кантроль уваходных цэнаў, пошук "паснулых" кліентаў.

9. Нізка стандартных справаздачаў (14 справаздачаў)
Выпрабавальны балянс, картка рахунку, аналіз рахунку (з дыяграмай), аналіз рахунку па субконта (з дыяграмай), АСВ па рахунку (з дыяграмай), унівэрсальная бухгальтарская справаздача, аналіз субконта па датах, аналіз субконта, картка субконта, абароты паміж субконта, справаздача па праводках, курсы валют, справаздача па дакумэнтах, справаздача па даведніках.

10. Сэрвісныя апрацоўкі і справаздачы (16 апрацовак)
Апрацоўкі для адміністрацыйных апэрацыяў з базай дадзеных і для праверкі правільнасьці ўводу дадзеных.

11. Бюджэтаваньне
 Імітацыйнае мадэляваньне гаспадарчай дзейнасьці кампаніі (да 10 сцэнараў), кантроль бюджэту. Плацёжны каляндар.

12. Адміністраваньне
Наладка доступу да справаздачаў па ЦФУ і ЦФА, да дакумэнтаў у залежнасьці ад аўтараў, рахункаў і інш. Перапрызначэньне аўтараў дакумэнтаў. Наладка правоў доступу і карыстальніцкіх інтэрфэйсаў штатнымі сродкамі 1С.  
© 2000-2019 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»