Метадалёгія і методыка трансфармацыі беларускай бухгалтарскай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС
Міжнародная Трэнінгавая кампанія «HOCK Accountancy Training» сумесна з аудытарскай кампаніяй "AXIUM" і кампаніяй "Sinkevich Technologies" паведамляе аб правядзеньні двухмодульнага практычнага семінару: «Метадалёгія і методыка трансфармацыі беларускай бухгальтарскай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС».
Двухмодульны практычны семінар
«Метадалёгія і методыка трансфармацыі беларускай бухгальтарскай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС»

Працягласьць: першы модуль - 2 дні, другі модуль - 1 дзень. Мяркуемы час паміж модулямі для самастойнага рашэньня практычнай задачы - 7 дзён.

Мэты семінару:
• Азнакамленьне з асновамі трансфармацыі фінансавай справаздачнасьці ў фармаце МСФС;
• Вывучэньне прынцыпаў і методыкі трансфармацыі на прыкладзе практычнай задачы;
• Развіцьцё навыкаў, неабходных пры састаўленні справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС.

Планаваная аудыторыя: спецыялісты бухгальтарскіх, фінансавых, аудытарскіх служб і ўсе, каму неабходна ведаць і ўмець састаўляць (правяраць, выкарыстоўваць) справаздачнасьць у адпаведнасьці з патрабаваньнямі МСФС.

Унікальнай асаблівасьцю дадзенага семінару з'яўляюцца:
• Практычныя заданьні па трансфармацыі справаздачнасьці, заснаванай на рэальных прыкладах;
• Даследваньне сітуацый, якія найбольш часта сустракаюцца ў рабоце кампаній, што робяць трансфармацыю справаздачнасьці ў стандарты МСФС;
• Разгляд методыкі трансфармацыі з ужываньнем электронных табліц і іншых сродкаў праграмнага забеспячэньня.

Па заканчэньні курса ўдзельнікі: атрымаюць навыкі правядзення трансфармацыі беларускай бухгальтарскай справаздачнасці і састаўленьня справаздачнасьці ў фармаце МСФС.

ПРАГРАМА СЕМІНАРУ

1 модуль. Тэарытычныя асновы трансфармацыі.
Праграма 1-ага дню:

Метадалагічныя асновы трансфармацыі справаздачнасьці

• Фундаментальныя адрозьненьні нацыянальнай сістэмы бухгальтарскага ўліку ад МСФС:
- параўнальны аналіз адпаведнасьці дапушчэньняў БПБС палажэньням МСФС;
- параўнаьны аналіз правілаў састаўленьня бухгальтарскай справаздачнасьці ў
адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і палажэньнямі МСФС;
- асаблівасьці вызначэньня саставу інфармацыі, якая дадаецца, у адпаведнасьці
з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і МСФС;

• Асаблівасьці ўжываньня МСФС упершыню
- выбар уліковай палітыкі;
- уваходзячыя астаткі ў балансе згодна МСФС, прынцыпы іх прызнаньня і ацэнкі;
- узгадненьне артыкулаў уласнага капіталу на дату пераходу на МСФС.

• Асноўныя этапы трансфармацыі
- распрацоўка ўліковай палітыкі і працоўнага плану рахункаў у адпаведнасьці з МСФС;
- падрыхтоўка працоўных дакументаў па трансфармацыі;
- рэкласіфікацыя артыкулаў справаздачнасьці, складзенай па БСБС, у артыкулы справаздачнасьці па МСФС;
- трансфармацыйныя карэктыроўкі паказчыкаў справаздачнасьці па БСБС у адпаведнасьці з МСФС;
- падрыхтоўка фінансавай справаздачнасьці па МСФС і заўваг.

• Рэкамендацыі па распрацоўцы ўліковай палітыкі і працоўнага плану рахункаў у адпаведнасьці з МСФС

• Састаў фінансавай справаздачнасьці. Форма прадстаўленьня справаздачаў па МСФС
- форма прадстаўленьня бухгальтарскага балансу, састаў і ацэнка яго паказчыкаў;
- форма прадстаўленьня справаздачы аб прыбытках і выдатках, састаў і ацэнка яго паказчыкаў;
- форма прадстаўленьня справаздачы аб зьмяненьнях у капітале, састаў і ацэнка яго паказчыкаў;
- форма прадстаўленьня справаздачы аб руху грашовых сродкаў, састаў і ацэнка яго паказчыкаў;
- заўвагі да фінансавай справаздачнасьці, змест і парадак прадстаўленьня
- прыклад камплекта формаў фінансавай справаздачнасьці, складзеных па МСФС

• Распрацоўка макетаў формаў фінансавай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС з улікам галіновых асаблівасьцяў

• Трансфармацыя беларускай бухгальтарскай справаздачнасьці ў адпаведнасьці з МСФС з выкарыстаньнем электронных табліцаў Excel


Праграма 2-ага дню:

Методыка трансфармацыі беларускай бухгальтарскай справаздачнасьці ў справаздачнасьць у фармаце МСФС

• Рэкласіфікацыя артыкулаў балансу і справаздачы аб прыбытках і выдатках у адпаведнасьці з патрабаваньнямі МСФС

• Выяўленьне каррэктыровак, якія ўзьніклі ў выніку падзей і аперацый да моманту пераходу на МСФС, неабходных для фарміраваньня ўступнага балансу

• Трансфармацыя па асноўных раздзелах бухгальтарскага ўліку (асноўныя сродкі, нематэрыяльныя актывы, запасы, дэбіторская запазычанасьць, фінансавыя інструменты, обавязкі, прыбытак, арэнда і інш.)

• Фарміраваньне працоўных дакументаў (размеркаваньне асноўных сродкаў па групах, карэктыроўкі астаткаў гатовай прадукцыі і незавершанай вытворчасьці на сумы выдаткаў перыяду, размеркаваньне дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасьці на доўгатэрміновую і кароткатэрміновую часткі, аналіз крэтытаў і займаў і інш.);

• Карэктыроўка запісу пры трансфармацыі справаздачнасьці ў фармаце МСФС (налічэньне рэзерваў, карэктыроўка ацэнкі артыкулаў справаздачнасьці і інш.)

• Адкладзеныя падаткі, іх разлік і адлюстраваньне ў справаздачнасьці
- вызначэньне часавых розніц;
- разлік адкладзеных падаткаў балансавым спосабам;
- састаўленьне бухгальтарскіх запісаў па адлюстраваньні адкладзеных падаткаў

• Трансфармацыйныя табліцы, іх прызначэньне, форма і парадак запаўненьня

• Састаўленьне балансу і справаздачы аб прыбытках і выдатках у фармаце МСФС

• Састаўленьне справаздачы аб зьмяненьнях ва ўласным капітале ў фармаце МСФС

• Састаўленьне справаздачы аб руху грашовых сродкаў у фармаце МСФС

• Пералік справаздачных паказчыкаў з функцыянальнай вылюты ў валюту справаздачнасьці

• Падрыхтоўка заўваг да фінансавай справаздачнасьці ў фармаце МСФС

• Падвядзеньне вынікаў

2 модуль. Практычная рэалізацыя атрыманых ведаў на базе праграмнага комплексу Economist 3.3 .

Праграмма дню:

• Адказы на пытаньні ўдзельнікаў па рашэньні пастаўленай задачы;
• Аналіз тыповых памылак, якія дапускаюцца пры трансфармацыі бухгальтарскай справаздачнасьці;
• Рашэньне кейсу па трансфармацыі бухгальтарскай справаздачнасьці з выкарыстаньнем праграмнага прадукту Economist 3.3: практычны прыклад з паслядоўным выкарыстаньнем трох базаў дадзеных - зыходнай бухгальтарскай, прамежкавай трансфармацыйнай і выніковай (для далейшага вядзеньня ўліку па МСФС).

Кошт семінару:

195 $ у дзень з чалавека без уліку ПДК 18%.

Семінар будзе праходзіць 20, 21 і 25 лютага 2008 года.

Заяўкі можна накіроўваць на электронны адрас edward.pilkevich@hocktraining.com
альбо па факсу: +375(17) 328-61-16.

Калі ў Вас узьнікнуць дадатковыя пытаньні, зьвяртайцеся
па тэлефонах +375(17) 328-61-16, +375(29) 691-77-01
ці па электроннай пошце edward.pilkevich@hocktraining.com

Падрабязнасьці на сайце: www.hocktraining.com

© 2000-2019 «Sinkevich Technologies»
Зроблена ў «Сайтекс»